Зацверджаны пералік сельгаспрадукцыі для абавязковага страхавання арганізацыямі АПК у 2020 годзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпісаў указ нумар 23 «Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2020 годзе», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама тарыфы па іх абавязковым страхаванні на 2020 год. Акрамя таго, указам зацверджаны працэнт пакрыцця ўрону і затрат на […]

У Беларусі гатовы папярэдзіць завоз любых інфекцый — спецыяліст

У Беларусі гатовы папярэдзіць завоз любых інфекцый. Аб гэтым сёння журналістам заявіла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У сувязі з неспрыяльнай сітуацыяй у Кітаі ў Беларусі прадаўжаюць праводзіць санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы. Спецыяліст зрабіла акцэнт на тым, што яны менавіта прадаўжаюцца. «Гэта сістэма, якая рэалізуецца […]

Лепшым ратавальнікам падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях стаў Ігар Жалткевіч з Глыбоцкага раёна

 Святочнае мерапрыемства да Дня ратавальніка прайшло сёння ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка адзначыў, што вельмі цяжка стаць лепшым у прафесіі ратавальніка — для гэтага трэба прайсці вялікую школу, штодзённа працаваць над сабой, пастаянна павышаць свае веды, уменні. «Найбольш складана стаць лепшым […]

Зброю XVI-XVIІ стагоддзяў знайшлі ў час археалагічнага нагляду ў Дзісне

20 снежня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі — БЕЛТА/. У самым малым горадзе Беларусі Дзісне ў час археалагічнага нагляду быў знойдзены бярдыш XVI-XVIІ стагоддзяў (сякера, якая насаджвалася на доўгае дрэўка з шырокім лязом у форме паўмесяца). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук […]

У Бярэзінскім запаведніку пасярод снежня зацвіла пралеска ФОТАФАКТ

На пачатку зімы ў Бярэзінскім запаведніку было зафіксавана цвіценне першацвета — пралескі высакароднай, або пячоначніцы. Асобныя кветкі расліны, характэрнай для ранняй вясны, заўважаныя ў ваколіцах в. Дамжэрыцы (Лепельскі раён). Пралеску пабачылі на прагрэтым сонцам участку лесу, паведамляе сайт запаведніка. Бутоны ў расліны закладваюцца яшчэ з восені, але прычынай распускання сталі метэаралагічныя асаблівасці гэтага года. Другое цвіценне звычайна […]

У Беларусі кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» прызнана самай папулярнай у 2019 годзе

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыдадзеная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сёння далі старт праекту «Кнігі Беларусі. Год 2019». Мерапрыемства прайшло ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Сотні выдаўцоў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, грамадскіх і рэлігійных […]

ЕС вітае вялікае палітычнае жаданне Беларусі ўступіць у СГА — Паола Гарзоці

Еўрапейскі саюз вітае моцнае палітычнае жаданне Беларусі ўступіць у СГА. Гэта адзначыў намеснік пастаяннага прадстаўніка ЕС пры СГА Паола Гарзоці на сустрэчы з экспертамі і журналістамі, якая адбылася сёння ў Жэневе (Швейцарыя) у штаб-кватэры Пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Мы бачым моцнае палітычнае жаданне Беларусі далучыцца да Сусветнай гандлёвай […]

«Паўлінку» прызналі нематэрыяльнай каштоўнасцю

Спектакль «Паўлінка» Купалаўскага тэатра прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. «Не паверыце! Толькі што прынятае рашэнне аб наданні статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці тэатральнаму феномену — Купалаўскай «Паўлінцы»! Вось так. Адзінагалоснае рашэнне Рады [Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры]. На прадстаўленні […]

Scroll Up